Паседжанне пачнецца ў 14.30 у судзе Валожынскага раёну.

 15 лютага Тарэсу Собаль сустракалі з суду гучным «Сто лят!».

15 лютага Тарэсу Собаль сустракалі з суду гучным «Сто лят!».

15 лютага ў Валожыне адбылося папярэдняе паседжаньне па пазове кіраўніка праўладнага СПБ Станіслава Сямашкі (Горадня) да Тарэсы Собаль (Івянец).

Кіраўніцтва праўладнага СПБ лічыць, што яна своечасова ня вызваліла івянецкі Дом польскі. Справа разглядаецца паводле Грамадзянскага кодэксу.

Максымальнае, што пагражае Собаль, — гэта аплата судовых выдаткаў у памеры 105 тысяч рублёў.

Тарэса Собаль падтрымлівае не прызнаваны ўладамі Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс. У афіцыйным Саюзе лічаць, што Собаль своечасова ня вызваліла Дом польскі ў Івянцы, сёньня на будынак накладзены судом арышт і ён апячатаны.

У праўладным Саюзе палякаў Тарэсу Собаль выключылі з шэрагаў. Там лічаць: гэта азначае, што спадарыня Собаль спыняе свае паўнамоцтвы кіраўніцы Дому польскага ў Івянцы і таксама — мясцовага аддзелу СПБ. Але Тарэса Собаль не пакінула пасаду і ня вызваліла будынак, як таго хацеў кіраўнік праўладнага Саюзу Станіслаў Сямашка.

У Івянцы ў студзені ў адзін дзень адбыліся два польскія сходы, на адным стаў новым кіраўніком мясцовага Саюзу палякаў Станіслаў Бурачэўскі, гэта — праўладная арганізацыя. На другім сходзе ўдзельнікі паўторна абралі Тарэсу Собаль. Яна з прыхільнікамі працягвала заставацца ў Доме польскім, пакуль яго днямі не занялі міліцыянты.

***

Нагадаем, што пераслед сяброў апальнага Саюза палякаў выклікаў негатыўную рэакцыю з боку кіраўніцтва Польшчы. Так, прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі накіраваў ліст Аляксандру Лукашэнку, у якім выказаў «сваю заклапочанасць і рашучы пратэст у сувязі з ростам рэпрэсій супраць Саюза палякаў на Беларусі». 16 лютага прэс сакратар МЗС Польшчы Пётр Пашкоўскі заявіў, што Польшча рыхтуе спіс беларускіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да парушэння правоў польскай меншасці ў Беларусі. У дачыненні да іх могуць быць уведзеныя санкцыі, напрыклад, забарона ўезду на тэрыторыю Польшчы.

16 лютага 2010 г. традыцыйныя акцыі салідарнасці з палітвязнямі былі прысвечаныя ў тым ліку і сябрам апальнага Саюза палякаў. У Мінску на плошчы Незалежнасці людзі трымалі расцяжку з надпісам «За нашу і вашу вольнасць». У Клецку выдавец незалежнага бюлетэня Сяргей Панамароў вывесіў у знак падтрымкі бел-чырвона-белы сцяг.

Глядзі яшчэ:
Хапун кіраўніцтва Саюза палякаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?