Сёння, 17 лютага, Сейм Рэспублікі Польшча прыняў спецыяльную заяву ў справе парушэння правоў чалавека ў Беларусі.

У ёй, у прыватнасці, гаворыцца, што Сейм «асуджае дзейнасць беларускіх уладаў, скіраваную супраць прадстаўнікоў арганізацыі польскай нацыянальнай меншасці і заклікае Беларусь шанаваць правы чалавека і грамадзяніна.

На працягу апошніх месяцаў улады Рэспублікі Польшча многа зрабілі дзеля інтэнсіфікацыі дыялогу з Рэспублікай Беларусь. Гэтыя дзеянні вынікалі з пераканання, што супольны інтарэс Польшчы, Еўрасаюзу, але перадусім самой Беларусі, палягае ў пераадоленні самаізаляцыі, у якой краіна апынулася ў выніку аўтакратычных дзеянняў яе улады. У сувязі з новай хваляй рэпрэсій супраць Саюза палякаў у Беларусі, а таксама актывістаў гэтай арганізацыі, Сойм Польшчы лічыць, што трэба задумацца пра вяртанне да палітыкі санкцый супраць Беларусі.

Сойм Польшчы выказвае ўпэўненасць, што

ўзровень супрацоўніцтва Польшчы і ЕС з беларускімі уладамі павінен непасрэдна залежаць ад узроўня выкання грамадзянскіх правоў у Беларусі.
Сойм выказваецца за прыняцце польскімі уладамі рашэнняў, скіраваных на падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, у тым ліку на павелічэнне фінансавых выдаткаў на дзейнасць незалежных медыяў, асабліва тэлевізіі „Белсат“. Дапамога павінна трапіць да незалежных грамадскіх арганізацыяў, якія зазнаюць ціск, у тым ліку да Саюза палякаў. Заклік Сойму Польшчы ёсць вынікам пераканання, што
ўлады Рэспублікі Беларусь сваімі рэпрэсіямі ў дачыненні да арганізацыі польскай нацыянальнай меншасці парушаюць асноўныя чалавечыя і грамадзянскія правы, якія з’яўляюцца падмуркам сучаснай Еўропы. Тым самым улады Беларусі адкідаюць дапамогу ахвяраваную ім да гэтага часу праз Польшчу, а таксама асуджаюць сябе на далейшую палітычную ізаляцыю
».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?