Гарадскі савет Кракава прыняў рэзалюцыю, у якой прызнаў Аляксандра Лукашэнкі пэрсонай нон-грата ў старажытнай сталіцы Польшчы, паведамляе Польскае агенцтва прэсы.

«У сувязі з сітуацыяй, якая склалася ў палякаў у Беларусі, працягам пераследу, пастаянным парушэннем грамадзянскіх правоў і правоў чалавека ўладамі гэтай краіны, Гарадскі савет Кракава ў знак салідарнасці з нашымі суайчыннікамі ў Беларусі, прызнае цяперашняга лідэра гэтай краіны Аляксандра Лукашэнкі персонай нон-грата ў Кракаве да спынення парушэнняў дэмакратычных і еўрапейскіх стандартаў у Беларусі», — гаворыцца ў прынятай дэпутатамі заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?