У судзе Маскоўскага р-на прайшло некалькі палітычных працэсаў.

У судзе Маскоўскага р-на прайшло некалькі палітычных працэсаў.

Старшыня суда Маскоўскага раёна Мінска Анатоль Савіч згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі звольнены з працы. Паводле неафіцыйных крыніцаў супраць былога старшыні суда распачата крымінальная справа паводле злоўжывання службовым становішчам і хабарніцтва.

Афіцыйнага пацверджання гэтага пакуль што не атрымана.

На тэрыторыі Маскоўскага раёна знаходзіцца большасць міністэрстваў і ўпраўленняў.

Менавіта ў судзе Маскоўскага раёна вернікі царквы «Новае жыццё» дабіваліся адмены рашэння гарадскіх уладаў.

У Маскоўскім судзе разглядаліся гучныя справы, у тым ліку экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Аляксандра Казуліна.

Большасць затрыманых удзельнікаў вулічных акцый і лідэры палітычных партый падчас мінулай выбарчай кампаніі дастаўляліся ў Маскоўскі суд, дзе іх каралі на максімальныя тэрміны арышту.

Анатоль Савіч нарадзіўся ў 1959 годзе. Мае стаж працы суддзём 16 гадоў. У судзе Маскоўскага раёна працаваў ад 1989 года. Пачынаў са стажора суддзі. Ад траўня 2000 года заняў пасаду старшыні суда.

У судзе Маскоўскага раёна працуе 97 чалавек, сярод іх 14 суддзяў і 21 судовы выканаўца.

Большасьць скаргаў, якія пісалі наведвальнікі пра парадкі ў судах, прыпадае менавіта на суд Маскоўскага раёна.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?