Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Гродзенскага аблвыканкама, злачынства было ўчынена ў красавіку 1992 года. Яго ахвярай стаў 45‑гадовы жыхар вёскі Пяскі Мастоўскага раёна. Тады знайсці забойцу не ўдалося.
Падрабязнасці злачынства сталі вядомыя толькі цяпер. Паводле падазрэння ў забойстве затрыманы былы аднавясковец загінулага, а цяпер 37‑гадовы жыхар Скідаля. У раённым цэнтры мужчына жыве ўжо дастаткова даўно. Ён паведаміў, што падчас распівання спіртных напояў з больш дарослым знаёмым той стаў чапляцца да яго, дэманструючы гомасексуальныя схільнасці. Аднавясковец быў забіты нажом і малатком.
Цяпер з затрыманым праводзяцца следчыя дзеянні, затым яго выпусцяць, бо тэрмін даўніны ў дачыненні да такога злачынства скончыўся. Аднак, выказалі меркаванне ва УУС Гродзенскага аблвыканкама, сваякі забітага могуць звярнуцца ў суд з позвай аб кампенсацыі шкоды ў сувязі са стратай кармільца.
0
0
0
0
0
0