Паводле звестак на раніцу 22 сакавіка, у лячэбныя ўстановы Пінска з харчовым атручваннем шпіталізаваныя 86 выхаванцаў і тры работнікі мясцовага дзіцячага садка №29.

Яшчэ пяцёра дзяцей з гэтага дзіцячага садка праходзяць амбулаторнае лячэнне, пракурор горада Пінска Святлана Масла.

Паводле яе словаў, першае дзіця быў шпіталізаванае раніцай 20 сакавіка, да 17.00 21 сакавіка на 17:00 — ужо 67 дзяцей ад 3 да 6 гадоў і адзін дарослы.

Пры паступленні ва ўсіх 89 былі клінічныя праявы вострага гастраэнтэракаліту,
як мяркуецца, інфекцыйнай этыялогіі. Зараз яны знаходзяцца на лячэнні ў пінскай дзіцячай бальніцы і філіяле пінскай цэнтральнай бальніцы «інфекцыйная бальніца» Малатковічы».

Ва ўсіх стан сярэдняй цяжкасці. Прычына, па якой адбылося масавае атручванне, высвятляецца.

Па гэтым факце 21 сакавіка пракуратурай Пінска заведзеная справа па ч. 1 арт. 336 Крымінальнага кодэкса (парушэнне санітарна‑эпідэміялагічных правілаў). Праводзіцца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?