На прадпрымальніка са сталічнага рынку «Ждановічы» міліцыя распачала крымінальную справу. Яго вінавацяць у распаўсюдзе ілжывай інфармацыі пра тавары і паслугі.

50-гадовы прадпрымальнік купіў на рынку 800 кілаграмаў кілбасаў польскай вытворчасці без суправаджальных дакументаў. Пасля гэтага ён вырабіў на кампутары этыкеткі «Віцебскі мясакамбінат», якія прымацаваў на вырабы.

Аднак эпідэміёлагі высветлілі, што гэтая прадукцыя не прыдатная для харчавання. Прадпрымальніка пакуль не затрымлівалі, аднак узялі з яго падпіску з абавязаннем з’явіцца ў міліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?