У бліжэйшы аўторак — 6 ліпеня — канал АНТ паўторна пакажа дакументальны фільм з цыкла «Зваротны адлік». Новы фільм мае назву «Катынь. Беларускі спіс». Пачатак у 23.35.

Упершыню гэты фільм дэманстраваўся 29 чэрвеня.

Стужка распавядае аб адной з самых трагічных старонак сучаснай польскай гісторыі — расстрэле афіцэраў польскага войска, якія трапілі ў савецкі палон ў 1939 годзе на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

Гэта ўжо другі выпадак, калі тэма Катыні ўздымаецца на дзяржаўным беларускім тэлебачанні. У красавіку, пасля трагічнай гібелі прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага ў авіякатастрофе пад Смаленскам, на БТ быў паказаны аднайменны фільм Анджэя Вайды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?