Але закрытае пасяджэнне ў сераду было.

Дэпутаты палаты прадстаўнікоў не пацвярджаюць і не абвяргаюць інфармацыю аб ратыфікацыі Мытнага кодэкса на закрытым пасяджэнні парламента 30 чэрвеня.

Разам з тым, як паведамілі два парламентары, якія прасілі іх не называць,

учора пасля абеду адбылося закрытае пасяджэнне палаты прадстаўнікоў.

Абодва дэпутаты адмовіліся паведаміць, ці разглядаліся на гэтым пасяджэнні пытанні, што тычацца Мытнага саюза, падкрэсліўшы: гэта — закрытая інфармацыя.

У прэс‑службах абедзвюх палат нацыянальнага сходу заяўляюць, што не валодаюць афіцыйнай інфармацыяй па гэтым пытанні.

Звесткі аб ратыфікацыі ў закрытым рэжыме Мытнага кодэкса з’явіліся ў некаторых СМІ вечарам 30 чэрвеня.

У гэты дзень завяршыла працу вясновая сесія нацыянальнага сходу Беларусі. Хаця ў папярэдні парадак дня пытанне аб ратыфікацыі Мытнага кодэкса не было ўнесена, чакалася, што на апошнім пленарным пасяджэнні парламента ён яно ўсё ж будзе разгледжана. Гэтага не адбылося.

Разам з тым, у парадак дня было дадаткова ўключана пытанне аб звароце да прэзідэнта з прапановай склікаць пазачарговую — пятую — сесію палаты прадстаўнікоў 7 верасня.

Раніцай 30 чэрвеня намеснік міністра эканамічнага развіцця РФ Андрэй Сляпнёў заявіў журналістам, што, паводле яго звестак, у гэты дзень беларускі парламент павінен разгледзець пытанне аб ратыфікацыі Мытнага кодэкса.

Ён падкрэсліў, што 1 ліпеня Мытны кодэкс МС набудзе моц у любым выпадку. «Калі Беларусь сёння ратыфікуе Мытны кодэкс Мытнага саюза — дык на трох, а калі Беларусь вырашыць, што ёй яшчэ патрэбны нейкі час, — значыць на двух. Усё роўна 1 ліпеня Мытны кодэкс набывае моц», — заявіў намеснік міністра.

У той жа дзень першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў журналістам: калі Расія адменіць пошліны на нафтапрадукты, Беларусь гатова «сёння ж» падпісаць пагадненне аб Мытным кодэксе. «Калі не, то ў нас ёсць рэзервы, пачакаем, — дадаў ён. — 4‑5 ліпеня вы атрымаеце адказы на ўсе свае пытанні». У гэтыя дні ў Астане павінны прайсці пасяджэнні Міждзяржаўнае рады ЕўрАзЭС і вышэйшага органа МС на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?