Гэтымі днямі газета «Народная воля» адзначае юбілей — першы нумар выдання пабачыў свет 11 ліпеня 1995 года, роўна 15 гадоў таму.

На працягу трох гадоў — з канца 2005 да канца 2008 — выданню давялося прайсці праз выгнанне з беларускіх друкарань і сістэм распаўсюду, пакуль не было прынятае палітычнае рашэнне аб яго вяртанні. Але на гэтым праблемы «Народнай волі» не скончыліся. Сёння на рахунку рэдакцыі ўжо тры папярэджанні, якія ў любы момант могуць стаць падставай для звароту Мінінфармацыі ў суд з зыскам аб спыненні дзейнасці выдання (арт. 51 закона «Аб СМІ»).

Нязменным галоўным рэдактарам выдання з’яўляецца Іосіф Сярэдзіч, які сабраў пад дахам рэдакцыі сапраўдных «зорак» беларускай журналістыкі — Святлану Калінкіну, Марыну Коктыш, Марыю Эйсмант, Вольгу Пруднікаву, Віталя Гарбузава, Алеся Сівага і многіх іншых…

Сам рэдактар называе сваіх супрацоўнікаў «самаахвярнымі фанатамі» і лічыць, што менавіта дзякуючы ім газета працягвае існаваць. «Мы кожны дзень на парахавой бочцы», — так называецца інтэрв’ю сп‑ра Сярэдзіча інтэрнет‑газеце «Салідарнасць», якое ён даў напярэдадні юбілею выдання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?