Мясцовыя актывісты зьбіраліся 15 жніўня правесьці збор подпісаў за вылучэньне лідэра руху «Гавары праўду» Ўладзімера Някляева дэлегатам на чацьвёрты Ўсебеларускі народны сход.

У адказе з райвыканкама, паводле грамадзкага актывіста Віталя Гуляка, тлумачыцца, што пікет, згодна з заканадаўствам, ня можа праводзіцца дзеля збору подпісаў.

Апрача таго ў гарвыканкаме ня ведаюць, калі адбудзецца чацьвёрты Ўсебеларускі народны сход і, маўляў, дагэтуль ня вызначаны парадак вылучэньня дэлегатаў. На падставе гэтага ваўкавыскія ўлады і адмовілі ў правядзеньні пікета

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?