56-гадовы матацыкліст пацярпеў у Лунінцы ў выніку ДТЗ, якое адбылося з-за чорнага ката, што раптоўна выбег на дарогу.

Як паведаміла БелаПАН начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, аварыя адбылася днём 23 жніўня на адной з вуліц райцэнтра. Мясцовы жыхар, кіруючы матацыклам «ММВЗ», заўважыў ката, які перабягаў праезную частку, паспрабаваў затармазіць, каб аб’ехаць яго, але не справіўся з кіраваннем і ўпаў. З пераломам правай ключыцы мужчына шпіталізаваны ў Лунінецкую цэнтральную раённую бальніцу.

Кот у выніку ДТЗ не пацярпеў, паведаміла Сахарчук. Яна адзначыла, што дарожна-транспартнае здарэнне, віноўнікам якога стаў кот, зафіксавана ў Брэсцкай вобласці ўпершыню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?