На 7 верасня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 3.012 беларускіх рублёў

Еўра — 3.886,68

Расійскі рубель — 98,51

Украінская грыўна — 380,30

Кошык валют — 1.048,67

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара знізіўся на 3 рублі (на 0,10%), еўра — вырас на 20,55 рубля (0,53%), расійскага рубля — на 0,28 рубля (0,29%), грыўны — знізіўся на 1,10 рубля (0,29%). Курс кошыка валют вырас на 2,50 рубля (0,24%) у параўнанні з папярэднім днём і на 12,40 рубля (1,20%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2009 года (1.036,27 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка «еўра/долар» — 1,2904, «долар/расійскі рубель» — 30,5771, «долар/грыўна» — 7,92.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 7 верасня долар купляюць па 3.010–3.025 і прадаюць па 3.030–3.040 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём курс не змяніўся.

На астатніх сегментах наяўнага рынку долар купляюць па 3.020–3.025 і прадаюць па 3.035–3.045 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём курс не змяніўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?