23 верасня, у перадапошні дзень рэгістрацыі ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах, свае дакументы ў ЦВК збіраюцца падаваць тры апазіцыйныя палітыкі: Алесь Міхалевіч, Уладзімір Някляеў і Яраслаў Раманчук.

У адрозненне ад іншых апазіцыйных прэтэндэнтаў на ўдзел у прэзідэнцкай гонцы лідэр кампаніі "Гавары праўду" Уладзімір Някляеў загадзя вызначыўся з канкрэтным часам свайго прыходу ў Цэнтрвыбаркам – 10:30. Астатнія кажуць, што вызначацца цягам дня.

Уладзімір Някляеў кажа, што ў ягоную ініцыятыўную групу запісалася больш за 2 тысячы чалавек, і толькі палова зь якіх удзельнічае ў руху «Гавары праўду», іншыя далучыліся ў апошнія дні.

Паводле нашай інфармацыі, гэта пераважна сябры Сацыял-дэмакратычнай партыі Анатоля Ляўковіча і партыі «Справядлівы свет» (былыя камуністы) Сяргея Калякіна.

Афіцыйнай інфармацыі пра тое, калі будзе падаваць свой спіс ініцыятыўнай групы А.Лукашэнка няма, кіраўнік яго прэс-службы Павел Лёгкі нічога наконт гэтага паведаміць не змог.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?