У.Някляеў дэманструе даведку з домокіравання, паводле якой ён пражываў у Беларусі апошнія 10 гадоў.

У.Някляеў дэманструе даведку з домокіравання, паводле якой ён пражываў у Беларусі апошнія 10 гадоў.

 Шлях да ЦВК.

Шлях да ЦВК.

 Журналістам дэмантсруюць спіс ініцыятыўнай групы. Там ажно тры Лукашэнкі і адна Ярмошына.

Журналістам дэмантсруюць спіс ініцыятыўнай групы. Там ажно тры Лукашэнкі і адна Ярмошына.

Першым апазіцыйным прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта, які падаў у ЦВК дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы, стаў лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў.

На момант падачы дакументаў туды ўваходзіла больш за дзве з паловай тысячы чалавек. У ЦВК дакументы прынялі, падзякаваўшы за дакладнасць іх афармлення і пажадалі поспехаў падчас перадвыбарчай гонкі.

Журналістаў штаб Някляева на працэдуру падачы дакументаў у ЦВК збіраў у атмасферы таямнічасці — ніякіх тэлефонных размоваў і падрабязнасцяў, толькі час і месца сустрэчы. У выніку прадстаўнікі незалежных СМІ рабілі самыя неверагодныя прагнозы аб маючым адбыцца мерапрыемстве. Сумненні развеяў сам Някляеў, які заявіў, што ад плошчы Перамогі, дзе збіраліся журналісты і прадстаўнікі штабу Някляева, да плошчы Незалежнасці, дзе знаходзіцца ЦВК,

мы паедзем на самым звычайным трамваі. Што праўда, маршруту нумар 1. «Ужо гэта сімвалічна!», — натхнёна заяўляў кандыдат ў прэзідэнты.

Натоўп з супрацоўнікаў кандыдацкага штабу і журналістаў выклікаў невялікі перапалох спачатку на трамвайным прыпынку, а потым і ў самім трамваі. Бездакорна апранутыя супрацоўнікі штабу з навюткімі белымі шалікамі з эмблемамі кампаніі і дзесятак фота і відэакамер — такое ў звычайным сталічным трамваі не кожны дзень пабачыш. Нават кантралёр не наважылася падыходзіць да шумнай кампаніі. Сам Някляеў жаданне праехацца да ЦВК на трамваі патлумачыў проста: «Трэба быць бліжэй да народа. Ад самага пачатку. Тым больш, што гэта самы танны спосаб перамяшчэння па горадзе». Як аказалася блізкасць да народу была зусім не лішняй. Адна з пасажырак пенсійнага веку на пытанне журналіста, ці ведае яна Някляева, адказала наступным чынам:

«Так. Канешне. Гэта паэт. — А ці будзеце галасаваць за яго на выбарах? — Галасаваць за Някляева? Дык ён жа памёр!».
Даведаўшыся, што Някляеў не толькі жывы, але нават збіраецца балатавацца ў прэзідэнты, жанчына папрасіла перадаць яму пажаданні пражыць столькі ж, колькі ён ужо пражыў.

Трамвай тым часам ехаў па Мінску. Кандыдат часу не губляў і адказваў на пытанні журналістаў ды зладзіў невялікую гістарычную лекцыю. Распавядаў аб Сувораве, Мяснікове і савецкіх часах. У прыватнасці, Някляеў паабяцаў пазбавіцца пасля перамогі ад савецкага ідэалагічнага апарату, які ў часы Лукашэнкі толькі разросся.

«Вось бачыце, канцэртная зала „Мінск“. Некалі тут ідэолагі засядалі. Зараз вызвалілі гэты вялікі будынак, бо нават тут ім стала цесна»,
 — заявіў Някляеў, калі трамвай праязджаў непадалёк КЗ «Мінск».

Выказаўся кандыдат і аб дзеяннях іншых апанентаў рэжыму Лукашэнкі. «Зараз яны змагаюцца са мной. Гэта лягчэй — у мяне няма столькі рэсурсаў, няма войскаў, міліцыі. Змагацца са мой прасцей, чым з Лукашэнкам», — заявіў лідэр «Гавары праўду!». Пракаментаваў па дарозе ў ЦВК Някляеў і меркаванне аб сваёй прарасійскасці:

«У Маскву я не езджу. Мяне туды пакуль не клікалі. Ды і навошта ім мяне клікаць? Я думаю, што там ёсць план звяржэння Лукашэнкі. Але яны дакладна не будуць гэтага рабіць да выбараў.
Крэмль проста не мае на каго абаперціся тут зараз. Усе абвінавачваюць мяне ў сувязі з Крамлём. Але там таксама ведаюць, чаму я пасварыўся з Лукашэнкам. Што я адстойваю беларускую мову і культуру, што я супраць пабудовы Саюзнай дзяржавы».

Парад будынкам ЦВК Някляеў прадэманстраваў журналістам спіс сваёй ініцыятыўнай групы (куды, дарэчы, увайшлі ажно тры Лукашэнкі і адна Ярмошына), а таксама дакументы са свайго домакіравання, паводле якіх ён на працягу апошніх дзесяці гадоў пражываў у Беларусі. Гэтыя апошнія паперы выклікалі асаблівую цікавасць у журналістаў. І недарэмна — аб эміграцыі Някляева чулі ўсе і менавіта працяглая адсутнасць у Беларусі можа стаць прычынай адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты.

У ЦВК, аднак, папярэдне агледзеўшы стос пададзеных папераў, ніякіх парушэнняў не заўважылі і адно падзякавалі за добрае афармленне дакументаў ды пажадалі поспехаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?