Так, арганізуецца праца тралейбуснага маршруту № 56 «Дыспетчарская станцыя (ДС) ДС Уручча-4 — аўтавакзал «Маскоўскі» з рухам па вуліцах Гінтаўта, Усіхсвяцкай, Каліноўскага, праспект Незалежнасці, вуліцы Філімонава ў прамым і зваротным напрамках.

Акрамя гэтага, з 4 кастрычніка пачынае працу аўтобусны маршрут № 163 «ДС Адоеўскага — Варанянскага» з рухам па вуліцах Бельскага, Прытыцкага, Кальварыйскай, праспекце Машэрава, вуліцах Заслаўскай, Мельнікайтэ, праспекце Пераможцаў, вуліцах Няміга, Мяснікова, Маскоўскай, Чкалава, Варанянскага ў прамым напрамку і па вуліцах Варанянскага, Чкалава, Маскоўскай, Мяснікова, Няміга, праспектах Пераможцаў, Машэрава, вуліцах Кальварыйскай, Прытыцкага, Бельскага ў зваротным напрамку.

З 4 кастрычніка адмяняецца праца аўтобуснага маршруту № 63 «ДС Малінаўка-4 — Заслаўская» з адначасовым павелічэннем колькасці рухомага саставу на тралейбусным маршруце № 53 «ДС Малінаўка-4 — ДС Зялёны Луг-7».

З 4 кастрычніка аўтобус № 15 «ДС Славінскага — 9-км» будзе хадзіць па вуліцах Славінскага, Кедышкі, Філімонава, праспекце Незалежнасці ў прамым і зваротным напрамках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?