Сёння, 30 верасня, у Мінск прыйдзе еўракубкая футбольная восень:

у матчы 2-га тура Лігі Еўропы шасціразовы чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ прымае чэмпіёна Галандыі 2009 года клуб AZ (Alkmaar Zaanstreek) з Алкмаара. У мінулым сезоне ў чэмпіянаце Галандыі клуб фінішаваў 5-м

Матч пройдзе на стадыёне «Дынама», пачатак у 22:05. Цана білетаў 10 000, 20 000, 30 000 рублёў.

Збіраючыся на стадыён, трэба ўлічваць халоднае надвор’е і дождж. Праўда, такое ж халоднае надвор’е было і год таму, калі БАТЭ 30 верасня прымаў у Мінску ліверпульскі «Эвертан».

Зрэшты сённяшнюю гульню пакажа ў жывым эфіры тэлеканал «Лад».

Перад пачаткам матча і ў стане БАТЭ, і AZ заявілі, што каманды будуць гуляць на перамогу.

«Настрой самы баявы. Будзем выходзіць на матч толькі з адной думкай — перамагчы. Іншае і ўявіць не магу, хоць сапернік сур’ёзны», — сказаў на перадматчавай прэс-канферэнцыі форвард БАТЭ Віталь Радзівонаў (цытата паводле БелаПАНа).

Галоўны трэнер гасцей Герцьян Фербеек зазначыў, што каманда прыехала ў Мінск толькі з адной мэтай — перамагчы. «Складана сказаць, як пройдзе гульня і з якім вынікам яна завершыцца. Але наша філасофія заключаецца ў тым, каб перамагаць у кожным матчы. Пры гэтым мы паважаем усіх супернікаў. У тым ліку і БАТЭ» (цытата паводле газеты Прессбол).

Нагадаем, што ў першым туры 17 верасня AZ перамог у Аклмары малдоўскі «Шэрыф» — 2:1, а БАТЭ згуляў унічыю ў Кіеве з «Дынама» — 2:2.

Той матч суправаджаўся слоўнымі пікіроўкамі між прадстаўнікамі дзвюх камандаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?