Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта лідар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў упэўнены, што яго ініцыятыўная група збярэ неабходную колькасць подпісаў грамадзян для рэгістрацыі кандыдатам. Пра гэта палітык заявіў 12 кастрычніка ў Магілёве.

Паводле сцвярджэння Саннікава,

у падтрымку яго кандыдатуры ўжо сабрана больш за палову неабходных 100 тысяч подпісаў.

«Наведваючы Бабруйск і Магілёў, я ўбачыў, што людзі даволі актыўна падпісваюцца, — падзяліўся ўражаннем Саннікаў. — Падпісваецца шмат пажылых людзей, якія расчараваліся ў Лукашэнку і гэтай дыктатарскай сістэме. І гэта адметная рыса цяперашняй выбарчай кампаніі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?