У пятніцу адбылася сустрэча кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея са старшынёй падкамітэта па Еўропе Камітэта па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Уільямам Дэлахантам, які ўпершыню наведвае Беларусь.

У ходзе перагавораў абмеркаваны пытанні развіцця двухбаковых адносін Беларусі і ЗША на сучасным этапе, перспектывы інтэнсіфікацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і палітычнай сферах. Закранута тэма правядзення ў Беларусі кампаніі па выбарах прэзідэнта краіны.

Адбыўся грунтоўны абмен меркаваннямі адносна магчымых новых формаў выбудоўвання ўзаемадзеяння і дыялога паміж дзвюма дзяржавамі.

Бакі таксама канстатавалі неабходнасць больш цеснага ўключэння дзелавых колаў ЗША ў эканамічнае ўзаемадзеянне з Беларуссю ў мэтах актывізацыі двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?