Два эксперты-крыміналісты з краін АБСЕ прыбудуць у Мінск 26 кастрычніка, каб азнаёміцца з матэрыяламі пракурорскай праверкі па факце смерці беларускага журналіста Алега Бябеніна.

Пра гэта Інтэрфаксу паведамілі ў пракуратуры Мінскай вобласці. Там атрымалі афіцыйнае пацвярджэнне гэтага.

Эксперты-крыміналісты прадстаўляюць Нарвегію і Швецыю.

Тэрмін праверкі па факце смерці Бябеніна працягнуты да 3 лістапада. Намеснік генеральнага пракурора Беларусі Андрэй Швед запэўніў, што экспертаў АБСЕ азнаёмяць з усімі матэрыяламі праверкі, а калі ўзнікне неабходнасць «можна правесці эксгумацыю трупа для правядзення пэўных экспертызаў».

У пракуратуры Беларусі кажуць, што дагэтуль адпрацоўваюць усе вэрсіі здарэньня, у тым ліку забойства з інсцэніроўкай самагубства, але пакуль нібыта «няма дадзеных, якія супярэчаць асноўнай вэрсіі пра самагубства».

3 верасьня кіраўнік сайта «Хартыя’97» Алег Бябенін быў знойдзены ў пятлі на сваім лецішчы ў Дзяржынскім раёне. Шмат хто з сяброў і калегаў Бябеніна не верыць у версію пра самагубства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?