Арганізатарам канцэрта для ансамбля зрабіўся праўладны Саюз палякаў.

«Па прычынах, незалежных ад Mazowsze, запланаваны на 27 кастрычніка канцэрт у Палацы Рэспублікі ў Мінску быў адменены. Афіцыйны ліст па гэтым пытанні дырэкцыя гурту атрымала ад арганізатара канцэрта Lirikatur — гэта інфармацыя на веб-сайце Mazowsze. Беларускі бок сцвярджае, што нагодай для адмены выступу сталі фінансавыя справы, піша газета Rzeczpospolita.

Mazowsze меў выступіць у адной з найбольшых залаў у Мінску — у Палацы Рэспублікі.

Спачатку арганізатарамі канцэрта выступала прыватная кампанія. Пазней, аднак, нечакана як арганізатар пачаў фігураваць праўладны Саюз палякаў
(другі Саюз, якім кіруе Анжаліка Арэхва, афіцыйны Мінск не прызнае легітымным).

Дазнаўшыся пра гэта,

Mazowsze запатрабавала, каб адпаведная колькасць білетаў, якія бясплатна па дамове належалі ансамблю, была перададзеная незалежнаму ад уладаў Саюзу палякаў
, паведамляе ў сваім блогу Андрэй Пачобут. Гэтай умовы арганізатары не выкананалі.

Mazowsze папрасілі беларускі бок не змешваць выступ з палітыкай.

«Улады былі зацікаўленыя, каб перад прэзідэнцкімі выбарамі паказаць добрае супрацоўніцтва з Польшчай, а таксама давесці, што калі польскі гурт прыехаў на запрашэнне «рэжымнага» Саюза палякаў, дык, верагодна, Варшава перадумала», — пракаментаваў сітуацыю для Rzeczypospolitej палітолаг Валер Карбалевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?