Большасць рэкламы ў Беларусі вырабляецца па-расейску. У адрозненне ад суседніх краін, у нас гэтае пытанне ніяк не рэгулюецца. Тады як у шэрагу суседніх краін прэферэнцыя нацыянальнай мове замацаваная заканадаўча.

Толькі некаторыя кампаніі, напрыклад, дылеры «Самсунга», «Рэно», «Галіны Бланкі», «Снежкі», паслядоўна прасоўвалі свой тавар па-беларуску. Гэтак робіць і частка беларускіх вытворцаў, скажам, завод Henkel са сваёй маркай «Ceresit». У той жа час у беларускамоўных выданнях, разлічаных на адпаведнага чытача, трапляецца шмат расейскамоўнай рэкламы. Большасць рэкламадаўцаў проста не зважаюць на моўны фактар.

У такой сітуацыі звярнула ўвагу, што адмыслова беларускамоўную кампанію распачаў «Белзнешэканомбанк». Ён размясціў сваю рэкламу па-беларуску нават у «Советской Белоруссіі», дзе мову трэба шукаць удзень са свечкаю.

Цікава, што гэта банк належыць расейскаму капіталу.

У гэты раз ён рэкламуе свае дэпазіты ў рублях, далярах і еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?