На катаргу за забіццё лісіцы. Памешчыка Мазырскага павета, 65-гадовага дзеда Кнабельсдрофа, асудзілі на катаргу за забіццё лісіцы ў старой праваслаўнай каплічцы пад лесам. Сяляне трох вёсак, суседніх з дваром Кнабельсдорфа, падалі на царскае імя прашэнне аб памілаванні асуджанага, які заўсёды памагаў сялянам.

«НН» № 43. 1910.

Лукашэнка дзякуе ФСБ. Падчас гутаркі з Сяргеем Лебедзевым, дырэктарам Федэральнае службы замежнае выведкі Расеі, Лукашэнка падзякаваў яму за «аналітычныя і аператыўныя матэрыялы, якія рэгулярна паступаюць з Масквы» і «дазваляюць спакойна перажыць самыя сур’ёзныя падзеі». Лебедзеў сумеўся: паводле расейскіх законаў Лебедзеў мае права дакладаць адно Пуціну. У Расеі гэтая заява Лукашэнкі выклікала скандал.

«НН» № 46.2000.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0