Аляксандр Лукашэнка не скарыстаў права выступіць па радыё ў якасці кандыдата ў прэзідэнты. Паводле лёсавання яму быў дадзены эфірны час 23 лістапада з 6.40 да 7.10 пасля Уладзіміра Някляева.

Замест гэтага была працягнута перадача "Раніца з Беларускім радыё", у межах якой з 6.49 да 6.54 з прамовай аб падтрымцы цяперашняга курсу выступіў пісьменнік Мікалай Мятліцкі.

Лукашэнка традыцыйна не выкарыстоўвае эфірны час, які даецца яму як кандыдату ў прэзідэнты, аднак яго дзейнасць як кіраўніка краіны шырока асвятляецца дзяржаўнымі СМІ.

Падчас агітацыйнага этапу выбарчай кампаніі кожны кандыдат у прэзідэнты можа выступіць двойчы па паўгадзіны на радыё і гэтулькі ж на тэлебачанні (у перыяд з 22 лістапада па 3 снежня).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?