Напярэдадні чарговага Усебеларускага сходу «Наша Ніва» звярнулася да тэксту праграмы, прынятай на папярэднім хурале. Што выканана?

Галоўны пасыл уводзінаў у тую праграму — «забяспечыць пераход краіны на інавацыйны шлях сацыяльна-эканамічнага развіцця». Што такое «інавацыі» ў беларускім разуменні слова, любіць тлумачыць кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук. Ён штораз прыводзіць

прыклад «найноўшай» распрацоўкі з Барысава. На тамтэйшым заводзе пластыкавых вырабаў гатовы заняцца шматмільённым інавацыйным стварэннем… аднаразовага пластыкавага посуду.
І, дарэчы, ніяк не могуць рэалізаваць праект.

Мэты сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны былі акрэсленыя цьмяна, без магчымасці іх далейшага ацэньвання. «Забяспечыць спрыяльныя ўмовы для ўдасканалення чалавека», «укараніць павышаную сістэму сацыяльных стандартаў», арганізаваць працу органаў дзяржкіравання ў інтарэсах чалавека»… Хто-небудзь зможа аргументавана даказаць, што гэтыя планы выкананыя альбо наадварот праваленыя?

Некаторыя пункты праграмы былі выкананыя з адваротнай дакладнасцю.

«У сістэме агульнай сярэдняй адукацыі прадугледжваюцца завяршэнне рэфармавання агульнаадукацыйнай школы і пераход на 12-гадовае навучанне, стварэнне ўмоў для пераходу да профільнага навучання». Фраза гучыць як здзек для абітурыентаў, якія былі вымушаныя прымаць новыя правілы гульні Міністэрства адукацыі за год да паступлення ў ВНУ.

«Суадносіны кошту квадратнага метра жылля і сярэднямесячнага заробку павінна дасягнуць 0,9 — 1, што забяспечыць даступнасць жылля». Каб рэалізаваць гэты пункт праграмы, ці то заробак у Беларусі павінен узрасці ўтрая, ці то будаўніцтва патаннець у столькі ж разоў. Дарэчы, у 2005–2006 гадах сітуацыя была лепшай, чым цяпер.

Цікава, што

абяцання пра запаветныя $500 сярэдняга заробку ў праграме няма.
Відаць, гэта быў адзін з экспромтаў кіраўніка дзяржавы. Што датычна росту заробкаў, то яны планаваліся на ўзроўні 55% у дачыненні да 2005 года. У снежні 2005 заробак дасягаў $261,4. Па стане на сёлетні кастрычнік — $442,5. Місія ўжо выкананая.

Што не ўдалося падняць, дык гэта заробак для людзей, што працуюць у аграрнай сферы. Яны мусілі атрымліваць $320 — 360 у эквіваленце. Але па інфармацыі Белстата, сярэдні заробак у студзені-верасні 2010 году складаў усяго $258.

Праграма 2006-га года сканчалася асноўнымі прагнознымі паказчыкамі развіцця эканомікі на канец 2010-га году — ВУП, прадукцыя прамысловасці і сельскай гаспадаркі, аб’ём замежнага гандлю, сярэдні заробак… Хоць справаздачная дата яшчэ не прыйшла, праграма сёння будуць ацэньваць на чарговым хурале.

«Наша Ніва» паспрабавала самастойна вывесці выніковыя паказчыкі, абапіраючыся на паказчыкі за верасень-кастрычнік гэтага года і тэндэнцыю росту эканомікі краіны. Як бачна,

большасць статыстычных паказчыкаў удалося вывесці нават вышэй за план. Што не дацягнулі — дык гэта рост ВУП.

Рост паказчыкаў у працэнтах.

Рост паказчыкаў у працэнтах.

Але гэта статыстыка. Памятаецца, у СССР яна таксама расла амаль да апошняга, але пры гэтым назапашваліся эканамічныя дысбалансы.

Пры ацэнцы росту паказчыкаў у Беларусі ў 2006-2010-м трэба ўлічваць, што дасягнуты ў значнай меры дзякуючы росту замежнай запазычанасці краіны, якая за той самы перыяд вырасла з 5,1 да 23 мільярдаў даляраў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?