Пашчасціла пабываць на сустрэчы кандыдата ў прэзідэнты РБ Уладзіміра Някляева з выбаршчыкамі ў Барысаўскім кінатэатры «Кастрычнік».
Усё прайшло арганізавана, як кажуць, на высокім узроўні.

Тыя чуткі, якія распаўсюджваюцца злымі людзьмі пра паэта, у мінулым кіраўніка літаратурнага Саюза беларускіх пісьменнікаў, былі развеяны адначасна. Няма такога пытання, на якое не даваўся б вычарпальны адказ.

Яшчэ да сустрэчы многія члены ініцыятыўнай групы атрымалі значкі, шалікі, торбы, мегафоны, візіткі, кнігі апошніх выданняў ад Някляева. Цяпер хаджу з шалікам «За Някляева», і два хлопцы прывіталі мяне, зазначыўшы, што яны таксама за Някляева.

Чаго баяцца? Усё дазваляецца законам. Толькі пасля 19 снежня гэтая атрыбутыка стане сувенірамі. А сёння яна павінна працаваць.

Так што выходзьце, някляеўцы, у гарады і вёскі, як гэта робяць у нашым рэгіёне саннікаўцы, і агітуйце за Някляева, калі Вы прычыніліся да гэтай справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?