Сувязь у Цэнтральнай выбарчай камісіі «ў сувязі з вядомымі падзеямі» не працавала, і супрацоўнікі ЦВК знаходзіліся на першым паверсе ва ўнутраных памяшканнях з пагашаным святлом, таму не было магчымасці атрымаць інфармацыю пра вынікі выбараў у рэгіёнах, распавяла Лідзія Ярмошына.

У сувязі з гэтым было затрыманае агучванне вынікаў выбараў. Ярмошына мела абвесціць іх, а 23.30, але вымушана была адкласці гэта на ранак.

Лукашэнкаўскае агенцтва БелТА называе пратэсты ў Мінску «бясчынствамі апазіцыі». Міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў заявіў, што натоўп разбураў і ламаў усё на сваім шляху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?