Наталля Сяргееўна Паходня – маці аднаго з затрыманых учора на плошчы Незалежнасці падчас разгону акцыі апазіцыі, не можа даведацца пра лёс свайго сына:

«Тэлефон Мікалая маўчыць ад учорашняга вечара, — скрозь слёзы гаворыць жанчына. — Цэлую ноч я разам з іншымі бацькамі затрыманых правяла ля сцен прыёмніка размеркавальніка на Акрэсціна. Але тут катэгарычна адмаўляюцца паведаміць пра лёс затрыманых. Не пацвярджаюць ці знаходзіцца ў іх мой сын, ці жывы ён… Адзінае, што я ведаю — яго прозвішча ў спісах затрыманых. Што з ім і дзе яго будуць судзіць, я не ведаю… Паспрабую расшукаць яго ў судах…»

Зараз ля сцен прыёмніка-размеркавальніка на Акрэсціна знаходзіцца 30 сваякоў затрыманых.

Людзі чакаюць, што ў хуткім часе будуць вывешаны спісы затрыманых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?