Рэдактар сайта charter97.org Наталля Радзіна знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

«Усе нашы работнікі затрыманыя, таму сайт, спадзяемся, часова, будзе працаваць не ў такім дынамічным рэжыме, як раней, — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце ў ноч на 21 снежня. — Наталля Радзіна і валанцёры, як паведамлялася раней, знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ.

Радзіна была збітая падчас жорсткага разгону мірнай акцыі 19 снежня. Аднак замест таго каб паехаць да лекара або дадому, яна засталася працаваць.

Мы вельмі перажываем за яе лёс і здароўе. Магчыма, гэта і ёсць пачатак той „расправы з незалежнымі інтэрнэт-выданьнямі“, аб якой казаў сёння Лукашэнка на прэс-канферэнцыі».

Між тым у

сістэме Skype Радзіна пастаянна даступная з моманту заканчэння вулічнай акцыі, аднак на запыты не адказвае. Не выключана, што кампутар, за якім яна працавала, кантралюецца іншымі асобамі.
Мабільны тэлефон Радзінай адключаны. Раней яна неаднаразова атрымлівала пагрозы. У дачыненні сайта было заведзена тры крымінальныя справы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?