Вязні Акрэсціна могуць пачуць «Жыве Беларусь!».

Аляксандр Мілінкевіч, Рыгор Кастусёў, Аляксей Янукевіч, Леў Марголін і Вячаслаў Сіўчык далі сёння супольную прэс-канферэнцыю. У часе яе старшыня Руху за Свабоду заклікаў менчукоў прыехаць сёння а 18-й на Акрэсціна. Ён сказаў, што гэта зварот не толькі да палітыкаў, а да ўсіх грамадзянаў Беларусі, якія мусяць гэтым паказаць сваю падтрымку кандыдатам у прэзідэнты і ўдзельнікам акцыі 19 снежня, якія знаходзяцца за кратамі.

Паводле Мілінкевіча, такім чынам можна спыніць раскручванне ўладамі махавіка распраў.

Раней сабрацца на Акрэсціна заклікала група грамадскіх дзеячоў, музыкаў, пісьменнікаў, якія не назвалі сваіх імёнаў. Людзі збяруцца а 18-й гадзіне на Акрэсціна, пацвердзіў «Нашай Ніве» Франак Вячорка.

Са словаў Аляксандра Лукашэнкі, усяго было затрымана 639 асобаў. Міліцыя статыстыкі не давала.

20 і 21 снежня мінскія суды канвеерам разглядалі справы затрыманых. У большасці выпадкаў гэта адбывалася ў закрытым рэжыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?