Камп’ютары іншых супрацоўнікаў Рэдакцыі застаюцца у спецслужбе.

Учора, 10 студзеня, відэааператарцы «Нашай Нівы» патэлефанавалі з Камітэта дзяржаўнай бяспекі і прапанавалі забраць тэхніку, вынятую ў часе вобшуку 31 снежня. Такім чынам, камп’ютары і камера Таццяны Гаўрыльчык правялі ў КДБ 11 дзён. Вярнулі ўсё, акрамя аднаго кампакт-дыска, які, імаверна, проста вытрусіўся недзе.

Як і ў часе допыту раней, так і ў часе вяртання тэхнікі супрацоўнікі КДБ паводзілі сябе карэктна.

Іншая тэхніка супрацоўнікаў «Нашай Нівы», вынятая ў часе ператрусу 28 снежня і 31 снежня, застаецца ў КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?