Міністэрства замежных спраў Германіі запатрабуе ад беларускага пасла ў Берліне тлумачэнняў і абвяржэння недвухсэнсоўных заяваў кіраўніка Беларусі.

Пра гэта гаворыцца ў адмысловым рэлізе прэс-службы МЗС ФРГ.

«Неабгрунтаваныя папрокі з’яўляюцца манеўрам, каб адцягнуць увагу ад уласнай несправядлівасці. Еўразвяз павінен знайсці ясны палітычны адказ на тое, што адбылося ў Беларусі падчас прэзідэнцкіх выбараў і на няспынныя затрымання апазіцыйных палітыкаў і іх сваякоў», — цытуе словы міністра замежных спраў Германіі Гіда Вестэрвеле прэс-служба.

На думку некаторых экспертаў, абвінавачванні на адрас Польшчы й Нямеччыны — не што іншае, як банальная помста за рэзкі артыкул міністраў замежных спраў Германіі, Польшчы, Швецыі й Чэхіі, у якім тыя заявілі, што Лукашэнка прайграў выбары і ад таго лютуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?