Абвінавачванні дыктатара ў адрас Польшчы аб удзеле ў спробе звяржэння канстытуцыйнага ладу з’яўляюцца абсурднымі. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар МЗС Польшчы Марцін Басацкі на прэс-канферэнцыі ў Варшаве 20 студзеня.

Ён дадаў, што МЗС разглядае заяву Аляксандра Лукашэнкі як «ўваходжанне на сцежку канфрантацыі».

Як заўважыў Басацкі, меркаванне рэжыму ў Менску аб тым, што ў Польшчы і Германіі распрацоўваліся праграмы па звяржэння канстытуцыйнага ладу ў Беларусі — «гэта фантасмагорыя, якая можа ўзяцца адкуль заўгодна».

Басацкі заявіў, што ніхто з польскіх прадстаўнікоў не будзе ўдзельнічаць у інаўгурацыі Лукашэнкі.

Каментуючы заявы беларускага лідэра пра тое, што пераварот — гэта не выдумка спецслужбаў, а прызнальныя паказанні «тых, хто гэта арганізавалі», Басацкі адзначыў, што памятае 1980-я гады ў Польшчы і памятае, як выбіваліся паказанні. «Сёння ў Беларусі сілай, катаваннямі выбіваюцца прызнанні ад зняволеных», — падкрэсліў ён.
Басацкі адзначыў, што не будзе нармалізацыі польска-беларускіх адносінаў пакуль ўсе палітвязні не будуць вызваленыя. «Не будзе нармальных добрых адносінаў паміж Еўропай і Беларуссю, пакуль не скончыцца самая вялікая ў гісторыі Беларусі хваля рэпрэсій», — заявіў ён.

Марцін Басацкі адзначыў, што ЕЗ разглядае магчымасць ўвесці як візавыя, так і эканамічныя санкцыі ў дачыненні Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?