Аўтахолдынг «Атлянт-М» падпісаў дылерскія кантракты на продаж і сэрвіс у Беларусі ангельскіх Land Rover, Jaguar і карэйскай KIA. Пра гэта «НН» паведаміў памочнік гендырэктара холдынгу Ільля Прохараў.

«Гэта іміджавы праект, бо значных аб’ёмаў продажаў у Беларусі «лэндрровэраў» і «ягуараў», якія не каштуюць менш за 50 тыс. даляраў, уявіць немагчыма. Аднак на попыт мы ўсё ж разьлічваем», — сказаў Прохараў.

У сытуацыі з маркай KIA матывацыя іншая. Апроч таго, што «Атлянт-М» стаў першым афіцыйным партнэрам у Беларусі, кампанія перасьледуе камэрцыйныя мэты, бо цэны на KIA дазваляюць спадзявацца на прыбытак.

Холдынг «Атлянт-М» складаецца з мноства гандлёвых і сэрвіс-прадпрыемтваў — як аўтамабільных («Лібэрці мотарз», «Холпі», «Траянда»), так і іншых («Менскі транзытны банк», «Атлянт тэлекам»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?