Легіянер ФК «Дынама-Мінск» Бруно Мбанангой расказаў, што агульнага ў яго краіны і нашай.

Адказваючы на пытанне карэспандэнта Goals.by «Ці ёсць у Беларусі кавалачак Габона?» — футбаліст заявіў:

— Магу сказаць, што ў нас падобныя дзяржавы ў палітычным дачыненні. Яны стабільныя. Менавіта таму мне падабаецца знаходзіцца ў Беларусі. Наш прэзідэнт Амар Бонга кіраваў 42 гады, пакуль не памёр.

Мбанангой, мяркуючы па ўсім, казаў гэта ад чыстага сэрца. Але камплімент атрымаўся сумнеўным. Вось што піша пра гэта Вікіпедыя: «У лістападзе 1967 года прэзідэнтам стаў 32-гадовыАльбер-Бернар Бонга (у 1973 ён перайшоў з хрысціянства ў іслам і прыняў імя эль-Хаджы Амар Бонга). Бонга быў сынам правадыра племені тэке, з 1964 года выконваў абавязкі міністра абароны і быў адмысловым урадавым камісарам па дзяржбяспецы. Затым ён атрымаў таксама пасты міністра інфармацыі і міністра турызму, а з сакавіка 1967 — яшчэ і пасаду віцэ-прэзідэнта краіны.

У 1968 годзе Бонга афіцыйна зацвердзіў аднапартыйны рэжым у краіне, дазволіўшы існаванне толькі Габонскай дэмакратычнай партыі (прызначыўшы сябе яе генеральным сакратаром). Для паслаблення міжплемяннога суперніцтва Бонга павялічыў колькасць міністэрскіх пастоў, прызначыўшы на іх правадыроў найбуйнейшых плямёнаў Габона.

У сакавіку 1991 Бонга абвясціў новую канстытуцыю, якая дазволіла шматпартыйную сістэму ў Габоне.

29 лістапада 2005 года былі абвешчаныя вынікі чарговых прэзідэнцкіх выбараў. Набраўшы амаль 80% галасоў, чарговым разам перамог прэзідэнт эль-Хаджы Амар Бонга, які займаў гэты пост ужо 38 гадоў.

Амар Бонга памёр 8 чэрвеня 2009 у іспанскай клініцы.

30 жніўня 2009 года адбыліся прэзідэнцкія выбары, у якіх узялі ўдзел каля двух дзясяткаў кандыдатаў. У той жа дзень пра сваю перамогу заявіў сын памерлага прэзідэнта, Алі-бен Бонга».

Захапляльная перспектыва. Але спадзяемся, што Беларусь — усё-такі не Габон.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?