Улады ў Лівіі ўтрымліваюць у палоне трох нідэрландскіх вайскоўцаў, паведаміла сёння Міністэрства абароны Нідэрландаў.
У мінулую нядзелю верталёт з вайскоўцамі прызямліўся непадалёк ад горада Сірт, каб вывезці адтуль двух нідэрландскіх працаўнікоў.

Пасля пасадкі вайскоўцаў іх акружылі ўзброеныя людзі, лаяльныя да прэзідэнта краіны Муамара Кадафі.

Працаўнікоў, якія таксама былі затрыманыя, пазней адпусцілі.

Нідэрландскія ўлады вядуць перамовы з лівійцамі і спадзяюцца на хутчэйшае вызваленне сваіх грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?