Кітай паслабіў кантроль за замежнымі інвестыцыямі

Кітай трохі паслабіў кантроль за непасрэднымі замежнымі інвестыцыямі ў чацвер, паведаміўшы, што інвеставанне, а таксама зліццё і паглынанне цаной менш за $300 млн, больш не маюць патрэбы ў згодзе Пекіна.

Згодна з заявай Міністэрства гандлю Кітая, цяпер дастаткова дазволу мясцовых уладаў для заключэння пагаднення і няма неабходнасці чакаць афіцыйнага дазволу міністэрства.

Раней мясцовыя ўлады маглі даваць згоду на пагадненні цаной менш за $100 млн.

У 2010 годзе Кітай прыцягнуў рэкордныя $ 106 млрд непасрэдных замежных інвестыцый, і плануе значна павялічыць суму ў гэтым годзе з мэтай падтрымаць развіццё эканомікі краіны за кошт развіцця аграрных раёнаў і сектара паслуг, які толькі пачаў расці.

Тым не менш, у КНР дзейнічае строгі кантроль над патокамі капіталу, накіраваны на стрымліванне росту юаня і цэн на кітайскія актывы, у прыватнасці на нерухомасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?