Цімох Калачоў з «Растова» зрабіў абсалютна непрыстойным лік у сустрэчы з маскоўскім «Спартаком».

У Расіі адбыўся першы з сарака чатырох тураў нацыянальнага першынства. Назваць тур удалым для беларусаў не выпадае. Нехта прасядзеў на лаве запасных, іншыя — увогуле не трапілі ў заяўку. А вось сёння Сяргей Сасноўскі і Ян Цігараў правялі поўны матч за «Томь», але каманда прайграла «Волзе» — 0:2.

Найбольш здзівіў «Растоў». Каманда Алега Пратасава дома камня на камні не пакінула ад маскоўскага «Спартака» — 4:0. Апошні гол на рахунку беларуса Цімоха Калачова. Ён выйшаў на поле на 55-ай хвіліне гульні.

Калачоў адгукнуўся на перадачу з фланга Адамава, і паслаў мяч у пусты кут. Дзякуючы гэтай буйной перамозе, менавіта «Растоў» узначаліў турніруную табліцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?