На кінастудыях свету назіраецца крызіс сцэнарнага матэрыялу. Якасны, арыгінальны, глыбокі кінасцэнар у беларускім і замежным кінематографе цяпер на вагу золата.
Мэта конкурса — заахвоціць маладых творцаў працаваць у гэтай перспектыўнай галіне кінаіндустрыі, а таксама выяўленне новых імёнаў беларускай драматургіі і сцэнарнага мастацтва.

Умовы конкурса:

— прымаюцца сцэнары, напісаныя для поўнаметражнага мастацкага фільма.

— прыярытэт будуць мець працы на сучасную тэматыку.

— удзельніку конкурсу на момант 31 сакавіка 2011 г. павінна быць не больш за 35 гадоў.

— працоўныя мовы конкурса — беларуская, руская, англійская. Дапускаецца таксама, каб асобныя героі размаўлялі на іншых мовах, але ўсе тлумачэнні і пераважная большасць рэплік павінна быць на прыведзеных вышэй мовах.

Прызы конкурсу:

1-ы прыз. Заключэнне аўтарскай дамовы, з наступным здымкамі фільма паводле сцэнара лаўрэата.

2-прыз. Публікацыя сямі найлепшых сцэнароў у адмысловым зборніку, які выйдзе ў выдавецтве «Логвінаў» у 2012 г., а таксама ў нумарах літаратурнага часопіса «Дзеяслоў».

Працэдура конкурса:

1-шы этап. Не пазней за 31 сакавіка 2011 году канкурсант падае заяўку на ўдзел у конкурсе на электронную пошту [email protected]. У заяўцы, пазначанай «Конкурс кінасцэнароў», канкурсант павінны напісаць сваё імя і прозвішча, а таксама кантактны тэлефон ці адрас электроннай пошты. Пасля гэтага канкурсант атрымае пацверджанне на сваю заяўку і будзе запрошаны на абавязковую папярэднюю майстар-класу, якая пройдзе ў Мінску, у кнігарні «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці 37А). Вядоўца майстар-класы — кінасцэнарыст Аляксандр Качан.

2-і этап. На папярэдняй майстар-класе ўдзельнікам паведамяць пра электронны адрас,

адрозны ад пададзенага вышэйֽ на які яны змогуць дасылаць свае кінасцэнары. Тэрмін на здачу працы на конкурс — мінімум 2 месяцы з моманту майстар-класа.

3-і этап. Праз месяц пасля сканчэння тэрміну падачы сцэнароў на конкурс адбудуцца 2-ямайстар-класа Аляксандра Качана і ўрачыстая цырымонія ў кнігарні «ЛогвінаЎ», падчас якой кампетэнтнае журы абвесціць пераможцаў конкурсу.

Склад журы:

Андрэй Кудзіненка, рэжысёр кінастужак «Містэрыі. Акупацыя» і «Масакра»

Віктар Казько, пісьменнік, аўтра сцэнароў да фільмаў «Паводка» і «Судны дзень».

Аляксандр Качан, кінасцэнарыст, аўтар сцэнароў да фільмаў «Містэрыі. Акупацыя», «Розыгрыш» і «Масакра».

Артур Клінаў, раманіст, аўтар кнігі «Кароткі дапаможнік па горадзе Сонца».

Аляксандр Дзебалюк, кінапрад’юсар.

Ігар Логвінаў, выдавец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0