За нізкую якасць рыбнага філе жанчыне давялося адказваць перад мужам уласным здароўем.

Як растлумачыў начальнік аддзела дазнання папярэдняга расследавання Ленінскага РУУС сталіцы Дзмітрый Герасіменя, сямейны скандал разгарэўся праз тое, што галаву сямейства не задаволіла якасць набытага яго жонкай рыбнага філе. Падчас сваркі ён схапіў паляўнічы нож і зрабіў адзін выпад у яе бок. Са словаў дэбашыра, ён хацеў толькі напалохаць жанчыну, але не разлічыў сілы і нанёс ёй слізгаючы ўдар у жывот.

У выніку такі неразважны ўчынак выліўся для мужчыны ў крымінальную справу за пагрозу забойствам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?