Упраўленне ваеннай контрразведкі КДБ абяцае ўзнагароду за прадстаўленне звестак, звязаных з учыненым у панядзелак увечары тэрактам у мінскім метро,перадае РИА «Новости».
«Асобам, якія прадставяць фота- і відэаздымку, зробленую напярэдадні, у момант або пасля выбуху, альбо звесткі аб падрыхтоўцы ці ўчыненні злачынства, гарантуецца канфідэнцыйнасць і адэкватнае ўзнагароджанне», — паведамілі ў КДБ Беларусі.
Пры гэтым у ведамстве нагадалі аб адказнасці за незаконнае захоўванне зброі і выбуховых рэчываў.
Нагадаем, сёння супрацоўнікі КДБ ужо прыходзілі ў рэдакцыю газеты «Наша ніва» з патрабаваннем даць фота- і відэаматэрыялы з месца выбуху ў мінскім метро.
0
0
0
0
0
0