У фінале фіны разграмілі Швецыю — 6:1 (0:0, 1:1, 5:0).

Прычым фіны першымі прапусцілі.

Адзіны раз Фінляндыя была чэмпіёнам свету ў 1995 г.

Трэцяе месца заваявала зборная Чэхіі, якая перамагла Расію 7:4.

Наступны чэмпіянат свету, а таксама першынство — 2013 года пройдзе адразу ў дзвюх краінах — Швецыі і Фінляндыі.

Зборная Беларусі (галоўны трэнер -- Эдуард Занкавец) заняла 14- месца, прайграўшы на першым этапе Канадзе (1:4), Швейцарыі (1:4) і Францыі (1:2, авертайм). У турніры за 13—16-е месцы беларусы выйгралі ў Аўстрыі (7:2), саступілі Латвіі (3:6) і перамаглі Славенію (7:1).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?