Білеты на Стынга ў Мінску ў чатыры разы даражэйшыя, чым у Вільні.
Канцэрт Стынга ў Мінску быў адменены «з-за складанай фінансавай сітуацыі» ў краіне. Ён меў адбыцца 27 чэрвеня ў «Мінск-Арэне», але праз дрэнны продаж білетаў агенцтва перанесла яго ў Вільню. Кошт білетаў у сакавіку на шоу Стынга ў Мінску складаў ад 150 тыс. да 1,5 млн. рублёў. Тады банкі прапаноўвалі за адзін літоўскі літ 1200–1300 беларускіх рублёў. Адпаведна ў Менску квіток каштаваў ад 130 да 1250 літаў. Самае цікавае, што пасля пераносу канцэрта брытанскага спевака ў Вільню кошт квіткоў знізіўся больш чым у чатыры разы. Ад 30 літаў за самы танны да 400 — за самы дарагі квіток. Такім чынам нават пры сённяшнім курсе 0,35 літоўскіх цэнтаў за тысячу беларускіх рублёў
на канцэрт Стынга ў Вільню беларусам будзе з’ездзіць танней, чым схадзіць на яго ж у «Мінск-Арэну».

Нагадаем, Стынг ужо выступаў у «Мінск-Арэне» 18 верасня 2010 года з праграмай Symphonicity. Ён даў амаль трохгадзінны канцэрт, выканаўшы найлепшыя хіты ў новай сімфанічнай аранжыроўцы. Пятнаццацітысячная зала спарткомплекса была практычна поўная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?