Клубы, дзе гуляюць беларусы, пакідаюць вышэйшыя дывізіёны сваіх краін.

Найбольшы аблом з Англіяй. Два беларусы на ўсю прэм’ер-лігу, і два іх клубы пакідаюць эліту брытанскага футбола.

«Блэкпул» Сяргея Карніленкі прайграў у гасцях 19-разоваму чэмпіёну Англіі «Манчэстар Юнайтэд» 2:4 (беларуса не было ў заяўцы), а «Бірмінгем» Аляксандра Глеба саступіў 1:2 «Тотэнхему» (Глеб траўмаваны).

У выніку «Бірмінгем» заняў 18-е месца, «Блэкпул» — 19-е і разам з 20-м «Уэст Хэмам» яны пакідаюць прэм’ер-лігу, каб на лета гуляць у таксама неслабым чэмпіёншыпе.

Аляксандр Глеб быў аддадзены ў арэнду «Барселонай» улетку. Правёў за «Бірмінгем Сіці» роўна палову, 19 матчаў (1 100 хвілінаў), забіў у прэм’ер-лізе 1 мяч, зрабіў два галявыя пасы. Яго пастаянна пераследавалі траўмы.

Сяргей Карніленка быў аддадзены 31 студзеня «Блэкпулу» ў арэнду «Зенітам». Згуляў усяго ў шасці матчах (агулам 182 хвіліны): ні галамі, ні асістэнцкімі пасамі не вызначыўся ў прэм’ер-лізе.

Выбыў з украінскага вышэйшага дывізіёна і «Севастопаль», у які ўзімку перайшоў экс-варатар БАТЭ Сяргей Верамко. У апошнім туры яго клуб прайграў у крымскім дэрбі «Таўрыі» 0:1 і цяпер пакідае вышэйшую лігу.

Яшчэ раней італьянскую серыю «А» датэрмінова пакінуў «Бары», за які гуляе Віталь Кутузаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?