Галоўны трэнер сяміразовага чэмпіёна краіны барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка разглядаецца ў якасці аднаго з кандыдатаў на пасаду новага трэнера варшаўскай «Легіі» кіраўніцтвам варшавякаў,
піша ekstraklasa.net

Варта зазначыць, што ў якасці асноўнай фігуры разглядаецца кандыдатура славацкага спецыяліста Уладзіміра Вайса.

У якасці аргумента на карысць беларуса палякі пішуць, што Ганчарэнку можна спакусіць большым заробкам. У БАТЭ штомесяц ён зарабляе 10 тыс. еўра, а у «Легіі» ўжо былы трэнер Мацей Скожы атрымліваў штомесяц 100 тыс. злотых (што ў два з паловай разы болей).

Прэс-аташэ БАТЭ Сяргей Дашкевіч, да якога карэспандэнт НН звярнуўся па каментар, папрасіў адказаць адным словам на чуткі: «Лухта!».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?