Як паведаміў «Народнай Волі» сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец, сёння пададзена касацыйная скарга на рашэнне Заводскага суда Мінска, згодна з якім ён асуджаны на тры гады абмежавання волі ў калоніі-пасяленні.

Нагадаем, Севярынца прызналі вінаватым у арганізацыі і ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

«Пакуль невядома, дзе канкрэтна я буду адбываць гэтае пакаранне», — сказаў Павел Севярынец. Гэта высветліцца пасля таго, як будзе разгледжана касацыйная скарга. Тэрмін яе разгляду — месяц. Калі прыгавор суда застанецца ў сіле, то тады і будзе вырашана, куды мяне накіроўваць. Хаця, тэарэтычна магчыма, што прысуд будзе адменены…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?