Сакратарыят ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» заклікаў абітурыентаў і іх бацькоў абіраць на тэстах беларускую мову.

«Неўзабаве пачнецца кампанія па здачы тэстаў для паступлення ў ВНУ. Прапануем вам падчас выканання заданняў абраць беларускую мову, мову Купалы і Коласа, Багушэвіча і Багдановіча, Караткевіча і Быкава. Гэта стане сапраўдным чынам беларускага патрыёта, сведчаннем таго, што тысячагадовая гісторыя існавання беларускай мовы як мовы еўрапейскага народа мае свой працяг у наступных стагоддзях», — гаворыцца ў звароце.

Яго аўтары звяртаюць увагу абітурыентаў і іх бацькоў на тое, што «кожны з будучых студэнтаў можа дамагчыся таго, каб у ВНУ яго навучалі па-беларуску». «Заканадаўчая база гэта дазваляе зрабіць без праблем. Не трэба баяцца і новых зменаў у беларускім правапісе, бо ў гэтым годзе ў заданнях па тэставанні яны ўлічвацца не будуць», — адзначае ТБМ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?