З 3 па 5 чэрвеня 2011 у Паставах Віцебскай вобласці пройдзе ХIV Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік».

У фестывалі возьмуць удзел аматарскія ансамблі народнай музыкі, інструментальныя групы, фальклорныя калектывы, індывідуальныя выканаўцы на народных інструментах у складзе дэлегацый Мінска і абласцей Беларусі і іншых краін — Ізраіля, Казахстана, Кітая, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Украіны. Усяго ў фестывалі плануецца ўдзел звыш 600 удзельнікаў, музычныя творы ў выкананні якіх прадставяць практычна ўсе напрамкі інструментальнага фальклору.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0