11 чэрвеня, а 12-й гадзіне філіял «Вязынка» Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы запрашае на фінальны канцэрт конкурсу аўтарскай песні «Купалаўскія вакацыі».

Конкурс аўтарскай песні «Купалаўскія вакацыі» — адзіны на тэрыторыі краіны конкурс беларускамоўнай аўтарскай песні, арганізатарамі якога з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт, Цэнтральны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, газеты «Советская Белоруссия», «Туризм и отдых», турыстычная кампанія «Pegas Touristik», Народны літаратурны тэатр «Жывое слова» БДПУ імя М.Танка, ТДА «Экстрым ТВ».

Падчас фінальнага канцэрта ў Вязынцы будуць падведзены вынікі і абвешчаны пераможцы ў наступных намінацыях:

• за лепшае выкананне песні на словы Янкі Купалы;

• за лепшую аўтарскую песню;

• за лепшае спалучэнне тэксту і музыкі;

• за лепшую прэзентацыю песні;

• спецыяльныя прызы ад заснавальнікаў.

У рамках фінальнага канцэрта конкурсу аўтарскай песні «Купалаўскія вакацыі» адбудзецца і прэзентацыя выстаўкі былога намесніка амбасадара ЗША ў Беларусі, фотамастака Джона Кунстадтэра.

Спецыяльныя госці — Вольга Акуліч і гурт «Верасень», Андрэй Касцень, Раман Яраш, Віктар Сямашка.

Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?