Да 5 ліпеня Беларусь павінна пагасіць запазычанасць за расійскую электраэнергію. Гэта прадугледжана графікам плацяжоў, падпісаным 10 чэрвеня ў Маскве паводле вынікаў беларуска-расійскіх перамоў.
Беларускую дэлегацыю ўзначальваў гендырэктар ДВА «Белэнэрга» Аляксей Шырма.

У сваю чаргу расійскі экспарцёр-імпарцёр электраэнергіі «Інтэр РАО» абавязаўся з 0.00 13 чэрвеня аднавіць пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь у поўным аб’ёме, паведаміла памочнік міністра энергетыкі Беларусі Людміла Зяньковіч.

Нагадаем, 9 чэрвеня кампанія «Інтэр РАО ЕЭС» абмежавала падачу электраэнергіі ў Беларусь на 200 МВт, што складае прыкладна палову ад агульнага аб’ёму паставак. Прычынай абмежавання стаў доўг за пастаўленую электраэнергію ў 1,5 млрд. расійскіх рублёў, які ў Беларусі сабраўся з сакавіка.

У расійскай кампаніі папярэджвалі: калі да 19 чэрвеня бакі не дасягнуць дамоўленасці аб пагашэнні запазычанасці,

пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь могуць быць поўнасцю спынены.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?